Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьня Дзядка перавялі ў калёнію, дзе сядзелі Дашкевіч і Парфянкоў


Мікалай Дзядок
Мікалай Дзядок

13 траўня палітвязьня Мікалая Дзядка этапавалі для адбыцьця далейшага пакараньня ў калёнію ў Горках. Пра гэта сваякам Мікалая Дзядка паведаміў дзяжурны калёніі. Чаму турэмны рэжым замянілі на калёнію? Жонка палітвязьня Валерыя Хоціна патлумачыла карэспандэнту Свабоды.

Хоціна: «Насамрэч прысуд быў — яшчэ год строгага рэжыму, а гэтая калёнія якраз такога рэжыму. Яго трымалі два месяцы ў магілёўскай турме пасьля суду, пакуль скаргу Мікалая не разгледзела касацыйная інстанцыя. А як прысуд уступіў у сілу, адвезьлі ў Горкі. Завезьлі за адзін дзень, гэта недалёка. Пакуль ён сядзіць у карантыне».

Карэспандэнт: «Вядома, што гэта адна з самых жорсткіх паводле абыходжаньня зь вязьнямі калёніяў у Беларусі».

Хоціна: «Так. Ведаю шмат пра яе ад Зьмітра Дашкевіча. У ёй яшчэ сядзеў Васіль Парфянкоў. Відаць, таму яго туды і накіравалі, бо ў іх адпрацаваная мэтодыка абыходжаньня з палітвязьнямі. У іх ёсьць досьвед, які можна далей выкарыстоўваць. Хоць Мікалаю ў Магілёве некалькі разоў казалі, што адправяць у Мазыр, але мы ў гэта ня верылі».

Карэспандэнт: «Ад яго адтуль няма зьвестак?»

Хоціна: «Не, канечне. Адтуль лісты даходзяць прыкладна праз два тыдні, гэта ў іх норма. А калі яшчэ па ШЫЗА будуць кідаць, дык і больш навінаў ня будзе. Можа, пасьпее ў першыя дні што адправіць, паглядзім».

Карэспандэнт: «А вы ўжо чакаеце, што будуць кідаць у ШЫЗА?»

Хоціна: «Бо гэта тое, што было з Дашкевічам і Парфянковым. Мяркую, у атрад ён дакладна ня трапіць. Пакуль у карантыне сядзіць, дык будзе сядзець, але што будзе праз 2 тыдні, невядома. Маці сёньня дазванілася да калёніі, хацела распытаць, як ягоныя справы, як пачуваецца, але нічога не сказалі, акрамя таго, каб пісала начальніку. Але нават і прозьвішча таго начальніка не назвалі».

Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок меўся 3 сакавіка выйсьці на волю пасьля адбыцьця 4,5 года зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў хуліганскіх дзеяньнях адносна афіцыйных будынкаў. Аднак суд, які адбыўся ў магілёўскай турме, асудзіў палітвязьня яшчэ на год зьняволеньня нібыта за парушэньні турэмнага рэжыму.

Раней Мікалай Дзядок не прызнаваў сваёй віны і адмаўляўся пісаць прашэньне на імя Лукашэнкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG