Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улаховіч: Мой ідэал палітыка — Касыгін


Мікалай Улаховіч
Мікалай Улаховіч

Для кандыдата на прэзыдэнта Беларусі Мікалая Ўлаховіча ідэал палітыка — колішні старшыня Савету міністраў СССР Аляксей Касыгін.

Пра гэта ён заявіў сёньня на сваёй прэсавай канфэрэнцыі, адказваючы на пытаньне Радыё Свабода:

«Усе хочуць пачуць ад мяне, што вось прыйдзе новы канкурэнт, які скажа: ганьба цяперашняму прэзыдэнту, а як я ім стану, усе зажывяце вельмі добра. Не, я прытрымліваюся іншай палітыкі. Я вельмі паважаю Касыгіна — прэм’ер-міністра Савецкага Саюзу. Я вельмі хачу быць падобным да яго. А я працаваў і служыў яшчэ пры ім, пры Касыгіну.

Мяне прываблівае ягоная палітыка. А наша сёньняшняя мне не зразумелая. Прыходзяць людзі кіраваць вытворчасьцю, прадпрыемствамі ды іншымі рэчамі, маючы толькі голы дыплём у кішэні. Ну нельга ж аддаць усё толькі моладзі, а гэтых пэнсіянэраў сьпісаць. Раней жа было настаўніцтва, з пакаленьня ў пакаленьне перадаваўся досьвед. І таму, я лічу, такія, як Касыгін, павінны быць у нашай краіне.

Усе, хто сёньня на хвалі гісторыі трапіў не ў сваё крэсла, яны яго пакінуць. Гэта мы ўжо правяралі па старым жыцьці».

Мікалай Падгорны, Леанід Брэжнеў і Андрэй Касыгін на сьвяткаваньні гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 1973 годзе
Мікалай Падгорны, Леанід Брэжнеў і Андрэй Касыгін на сьвяткаваньні гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 1973 годзе

Мікалай Улаховіч таксама заявіў, што, на ягоную думку, цяпер у Беларусі няма апазыцыі. Сваё меркаваньне ён абгрунтаваў так:

«Таму што апазыцыя — гэта калі яна прапаноўвае свайго адзінага лідэра. І патрэбная канструктыўнасьць дзеяньняў: у эканоміцы, грамадзка-палітычным жыцьці. А я бачу толькі раззлаваных людзей, дзеяньні якіх скіраваныя толькі ў адным кірунку — сыходзь, мы цябе ня любім, дрэнны Лукашэнка. Дзе канструктыўнасьць?»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG