Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск расцэньвае спробу дзяржаўнага перавароту ў Турцыі як «здрадніцкую атаку»


Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган, архіўнае фота
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган, архіўнае фота

МЗС Беларусі выступіла з афіцыйнай заявай у сувязі са спробай дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне, якая, паводле беларускага зьнешнепалітычнаму ведамства, была прадпрынятая «ізаляванай групай турэцкіх вайскоўцаў».

«Мы цалкам салідарныя з турэцкім кіраўніцтвам, якое кваліфікуе гэтыя дзеяньні як здрадніцкую атаку на народ і законна абраную ўладу Турцыі. Беларускі бок рашуча асуджае злачынную спробу незаконнага зьвяржэньня дзяржаўнай улады. Мы выказваем сваю падтрымку прэзыдэнту і ўраду Турэцкай Рэспублікі. Мы перакананыя, што ўрад Турэччыны пры падтрымцы народа і арміі здолее ў кароткія тэрміны стабілізаваць сытуацыю ў краіне», — падкрэсьліваецца ў заяве. МЗС Беларусі таксама выказвае спачуваньні сем’ям і блізкім загінулых.

На цяперашні час інфармацыя пра пацярпелых у Турэччыне грамадзянаў Беларусі адсутнічае, паведамляюць у МЗС. У ведамстве рэкамэндуюць беларускім грамадзянам устрымацца ад паездак у Турэччыну, а тым беларусам, якія цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Турэччыны, захоўваць спакой і па магчымасьці не пакідаць месца пражываньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG