Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэмарыяльная дошка ў гонар абвяшчэньня незалежнасьці БНР гатовая. ФАТАФАКТ


У Менску 20 сакавіка падрыхтавалі да ўсталяваньня мэмарыяльную дошку ў гонар абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дошку маюць адкрыць 23 сакавіка а 13-й гадзіне — яна будзе на доме 9 па вуліцы Валадарскага, у якім 25 сакавіка 1918 году была прынятая Трэцяя Ўстаўная Грамата, у якой абвяшчалася незалежнасьць БНР.

Новая шыльда зробленая з бронзы на ўзор папярэдняй, якую скульптар Алесь Шатэрнік адліў з сплаву алюмінію і крэмнію яшчэ ў 1993 годзе. Важыць яна 133 кіляграмы. Грошы на новую шыльду сабралі талакой усяго за тры гадзіны. Надпіс на новай дошцы зроблены афіцыйным правапісам, бо такое было патрабаваньне ўладаў.

Падрыхтаваў абноўлены варыянт шыльды менскі скульптар Ігар Засімовіч.

Скульптар Ігар Засімовіч
Скульптар Ігар Засімовіч

«Думалі, часу наперадзе яшчэ шмат», — аўтар памятнай дошкі ў гонар БНР, якая чакала дазволу 25 год

Арганізатар краўдфандынгу для вырабу памятнай дошкі Глеб Лабадзенка напісаў у сваім фэйсбуку, што пасьля канчатковага разьліку засталося 1130 рублёў. Гэтыя сродкі перададуць на арганізацыю канцэрту «Сьвята Незалежнасьці» 25 сакавіка каля Опэрнага тэатру.

Будынак, на якім будзе ўсталяваная шыльда
Будынак, на якім будзе ўсталяваная шыльда

10 малавядомых месцаў на мапе Беларусі, зьвязаных з БНР

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG