Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Марш недармаедаў» у Маладэчне: «Не — дэкрэту № 3», «Лукашэнка, сыходзь!», «Баста!», «Жыве Беларусь!»

абноўлена

У Маладэчне адбылася акцыя пратэсту супраць дэкрэту № 3 аб «дармаедах». У мітынгу на Цэнтральнай плошчы і шэсьці да будынку падатковай інспэкцыі прынялі ўдзел да 1000 чалавек.

Запіс жывой трансьляцыі з маршу

«Марш недармаедаў» у Маладэчне не абышоўся без затрыманьняў

10 сакавіка каля тысячы чалавек узялі ўдзел у «Маршы недармаедаў» у Маладэчне. Удзельнікі акцыі прынялі рэзалюцыю і прайшліся да будынку мясцовай падатковай інспэкцыі.

Міліцыя не перашкаджала праводзіць марш, аднак пасьля яго былі жорстка затрыманыя людзьмі ў цывільным лідэр Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, а таксама Сяргей Каралевіч, журналіст БелаПАН.

Акцыя пачалася на цэнтральнай плошчы, дзе выступілі Анатоль Лябедзька, Юрась Губарэвіч, Віталь Рымашэўскі і іншыя ўдзельнікі маршу.

Пасьля выступаў прынялі рэзалюцыю з шэрагам патрабаваньняў. Галоўныя зь іх — адмена дэкрэту № 3, зьмена эканамічнага курсу і правядзеньне справядлівых выбараў. У рэзалюцыі таксама адзначаецца, што калі ўлады ня выканаюць гэтыя патрабаваньні, то людзі выступяць за адстаўку Аляксандра Лукашэнкі і ягонага ўраду.

Да ўдзельнікаў акцыі выйшаў кіраўнік мясцовай вэртыкалі, які сказаў, што акцыя незаконная, і запрасіў прадстаўнікоў пратэстоўцаў да сябе ў райвыканкам, дзе іх прымуць дэпутаты і работнікі выканкаму. Людзі пайсьці адмовіліся і скандавалі «Ганьба!». Яны папрасілі чыноўніка выключыць на плошчы радыётрансьляцыю, якая перашкаджае выступоўцам.

Затым удзельнікі акцыі прайшлі да будынку падатковай інспэкцыі і прымацавалі тэкст рэзалюцыі мітынгу да дзьвярэй.

Падчас акцыі гучалі традыцыйныя для такіх маршаў лёзунгі: «Не — дэкрэту № 3», «Лукашэнка, сыходзь!», «Баста!», «Жыве Беларусь!». Адзін з удзельнікаў акцыі трымаў плякат «Галоўны дармаед — у Драздах».

Затрыманыя таксама мясцовыя ўдзельнікі акцыі. 21-гадовы беспрацоўны Ільля Бондар, якога выпусьцілі з пастарунку пасьля складаньня пратаколу, сказаў, што яго затрымалі разам з двума сябрамі. Іх міліцыянты выхапілі з таксоўкі, нацягнулі шапкі на галаву, пабілі і прывезьлі ў пастарунак. Паводле Бондара, затрыманыя яшчэ пяцёра мясцовых удзельнікаў акцыі, сярод якіх Алесь Абрамовіч.

19:04 10.3.2017

Працягваецца збор подпісаў за адмену дэкрэта № 3.

Рымашэўскі: «Улада прапанавала фэйкавыя перамовы».

19:10 10.3.2017

Удзельнік акцыі: «Рэпрэсіі могуць толькі падштурхнуць пратэст».

19:14 10.3.2017

«Падчас мітынгу сабралі больш за 200 подпісаў за адмену дэкрэту № 3», кажа адзін са зборшчыкаў.

19:41 10.3.2017

Анатоль Лябедзька трансьлюе затрыманьне праз Фэйсбук

Пасьля «Маршу недармаедаў» у Маладэчне затрымалі Анатоля Лябедзьку.

19:46 10.3.2017

Затрыманьне Віталя Рымашэўскага

20:00 10.3.2017

Губарэвіч, Рымашэўскі і Лябедзька затрыманыя ў Маладэчне

Удзельнікі «Маршу недармаедаў» Юрась Губарэвіч, Віталь Рымашэўскі і Анатоль Лябедзька затрsманыя пасьля акцыі ў Маладэчне.

«Закінулі ў бус, тварам у падлогу, з грубай фізычнай сілай. Адвезьлі ў пастарунак. Хутчэй за ўсё, нейкая група зь Менску гэтым займалася, бо іх твары я не аднойчы бачыў на менскіх мерапрыемствах. Нам нічога не сказалі, не папярэдзілі, проста, як да злачынцаў, падляцелі ззаду, адчынілі дзьверы, пазакідвалі, селі на плечы на нас і паехалі», — сказаў Юрась Губарэвіч карэспандэнту Свабоды.

Затрыманы таксама Сяргей Каралевіч зь БелаПАН.

Юрась Губарэвіч назваў гэтыя дзеяньні міліцыі «спробай запалохваньня».

— Я цяпер знаходжуся ў кабінэце з супрацоўнікам міліцыі, які будзе складаць пратакол. Чым гэта завершыцца, я ня ведаю. Але ёсьць верагоднасьць, што мы тут заначуем да суду. А з улікам выходных дзён — да панядзелка. Тут цяжка прагназаваць.

— То бок вы цяпер у Маладэчанскім РАУС?

— Напэўна, так, бо цяжка было зразумець. Заводзілі тварам у падлогу, накінуўшы капюшоны на галаву. І так выводзілі з аўтобуса, таму ніякай шыльды я не разгледзеў.

20:00 10.3.2017

Начальнік міліцыі Маладэчна Валянцін Асіповіч адмовіўся каментаваць журналістам арышты і загадаў пакінуць пастарунак.

20:56 10.3.2017

Затрыманыя таксама мясцовыя ўдзельнікі акцыі. 21-гадовы беспрацоўны Ільля Бондар, якога выпусьцілі з пастарунку пасьля складаньня пратаколу, сказаў, што яго затрымалі разам з двума сябрамі. Іх міліцыянты выхапілі з таксоўкі, нацягнулі шапкі на галаву, пабілі і прывезьлі ў пастарунак. Паводле Бондара, затрыманыя яшчэ пяцёра мясцовых удзельнікаў акцыі, сярод якіх Алесь Абрамовіч.

Ільля Бондар
Ільля Бондар

21:02 10.3.2017

12:42 11.3.2017

У Маладэчне выносяць прысуды затрыманым палітыкам

XS
SM
MD
LG