Лябедзька: «Упершыню за многія гады людзі так вольна ідуць па вуліцы свайго гораду».
Марш рушыў па Маладэчне. Людзей вельмі шмат #дармаеды https://t.co/0MUFfKivKI
— Радыё Свабода (@svaboda) 10.3.2017
Людзі пайшлі па галоўнай пешаходнай вуліцы Маладэчна.
Лябедзька чытае тэкст рэзалюцыі ўдзельнікаў акцыі. «Патрабуем адмяніць дэкрэт № 3, прыняць новы эканамічны курс, ліквідаваць заганы пэнсійнай сыстэмы, адмяніць кантрактную сыстэму, унесьці зьмены ў Выбарчы кодэкс». Ён заклікае прайсьці ў бок падатковай інспэкцыі і там завяршыць марш.
Каля 500 чалавек ужо ў Маладэчне #дармаеды https://t.co/5LbAznnILz
— Радыё Свабода (@svaboda) 10.3.2017
Адзін з удзельнікаў скандуе: «Лукашэнка, сыходзь, не дэкрэту № 3».
Выступаюць удзельнікі акцыі: «Жыхары Маладэчна хочуць працы і прыстойнага жыцьця!»
Прыехаў з Гомелю і выступае Максім Філіповіч #дармаеды https://t.co/0lj7ZZxsfq
— Радыё Свабода (@svaboda) 10.3.2017
Колькасьць удзельнікаў акцыі павялічылася да 500 чалавек.
Выйшаў старшыня райвыканкаму, запрасіў прадстаўнікоў пратэстоўцаў у кабінэт. Людзі папрасілі выключыць радыётрансьляцыю на плошчы, скандуюць «Ганьба!»
Выступае Анатоль Лябедзька. «Будучыня дэкрэту вырашаецца ня ў Менску, а ў Маладэчна. Лукашэнка кінуў нам костку. Але замарожаны дэкрэт — не адменены. Мы мусім браць адказансьць за краіну. Заўтра эстафету возьме Пінск, потым Бабруйск, Рагачоў і Ворша. Трэба прагласаваць за рэзалюцыю. Вызначыць людзей, якія прыедуць 16 сакавіка ў Менск і мы перададзім уладам рэзалюцыі,прынятыя на маршах недарамедаў. Першае патрабаваньне — адмяніць дэкрэт № 3. Мы патрабуем, каб людзям, якія заплацілі збор, вярнулі грошы, каб улады зьмянілі эканамічны курс. Калі ўлада не выканае патрабаваньні — будзе «Марш недармаедаў-2».
Выступае Юрась Губарэвіч. Пытаецца, ці ёсьць на плошчы мэр гораду, ці чыноўнікі. Просіць падняць руку. Ніхто не падняў руку. Скандуюць: «Юхнавец, выходзь да народу!». «Дармаеды — гэта самыя галоўныя чыноўнікі. Яны сядзяць на шыі беларускага народу. Жыве Бедарусь!»
Выступае Віталь Рымашэўскі. Згадвае пра былога мэра Маладэчна Генадзя Карпенку. Скандуюць: «Генадзю Карпенку слава!»
Шмат людзей у Маладэчне. Выйшаў мэр і пагражае. Людзі крычаць "ГАНЬБА!" #дармаеды https://t.co/PJYmgubvb2
— Радыё Свабода (@svaboda) 10.3.2017
На плошчы сабралася каля 200 чалавек. Удзельнікі зьбіраюць подпісы супраць дэкрэту № 3.
«Гэта бесчалавечны дэкрэт, каб беспрацоўнага прымушалі плаціць гэты збор», — кажа адзін з гараджанаў.
Да пратэстоўцаў прыйшоў міліцыянт. Яго на відэа здымае старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Тут таксама старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, адзін зь лідэраў БХД Віталь Рымашэўскі. На плошчы ўключаны дынамікі, якія перашакаджаюць выступоўцам.
Актывіст Аляксандар Абрамовіч пачаў акцыю, выступае за адмену дэкрэту № 3.
На плошчы бел-чырвона-белыя сьцягі. «Галоўны дармаед у Драздах» — такі плякат трымае адзін з пратэстоўцаў.
Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі ў відэазвароце да жыхароў Маладэчна выказаў спадзеў, што людзей на акцыю зьбярэцца ня менш, чым у іншых гарадах Беларусі. Палітык адзначыў, што «справа не ў адмене ці прыняцьці дэкрэту № 3, а ў беларускай сыстэме, якую трэба мяняць цалкам».
Маршы недармаедаў прайшлі раней у Менску, Віцебску, Гомелі, Берасьці і іншых гарадах Беларусі. Удзельнікі акцыяў патрабуюць адмены дэкрэту № 3 «Аб сацыяльным утрыманстве».
9 сакавіка Аляксандар Лукашэнка заявіў, што дэкрэт адмяняць ня будуць, але цягам году даручана не спаганяць адпаведны збор. Таксама ў дэкрэт плянуецца ўнесьці новыя зьмены.