Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскі гарвыканкам забараніў пікет у падтрымку Лукашэнкі


Адзін з ініцыятараў пікету Аляксей Паўлоўскі
Адзін з ініцыятараў пікету Аляксей Паўлоўскі

Мэтай пікету было падтрымаць Аляксандра Лукашэнку ў прыняцьці закону аб дармаедах, у вылучэньні яго на пяты прэзыдэнцкі тэрмін, а таксама — на Нобэлеўскую прэмію міру за пасярэдніцтва ў справе ўсталяваньня міру ва Ўкраіне.

Магілёўскі гарвыканкам забараніў пікет у падтрымку дзейнага прэзыдэнта Беларусі, — паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Як зазначыў актывіст незалежнага прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксей Паўлоўскі, ён разам з 44 грамадзянамі выступіў ініцыятарам правядзеньня масавага мерапрыемства ў цэнтры гораду:

«Пад заяўкай на правядзеньне пікету на плошчы Леніна падпісаліся як простыя грамадзяне, так і актывісты „Белай Русі“ і БРСМ. Былі і гэтак званыя „дармаеды“ — беспрацоўныя грамадзяне. Аднак чыноўнікі нас не падтрымалі і забаранілі пікет, спаслаўшыся на тое, што месца для яго правядзеньня не дазволена гарвыканкамам».

Паводле слоў Паўлоўскага, чыноўнік з гарвыканкаму адзначыў, што масавыя мерапрыемствы павінны праводзіцца на ўскрайку Магілёва — на стадыёне «Хімік».

Усе выдаткі на арганізацыю мерапрыемства, калі б яно было дазволена, плянаваў узяць на сябе незалежны прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасьці. Сам пікет меўся адбыцца 1 красавіка з 12:00 да 13:00 на плошчы Леніна ў Магілёве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG