Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка на сустрэчы з Ганам выказаўся за моцны Эўразьвяз, але супраць палітызацыі «Ўсходняга партнэрства»


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

У час сустрэчы з эўракамісарам у пытаньнях эўрапейскай палітыки Яганэсам Ганам 30 сьнежня Аляксандар Лукашэнка выказаўся ў падтрымку моцнага Эўрапейскага зьвязу, піша БЕЛТА.

«Мы катэгарычныя прыхільнікі існаваньня моцнага Эўразьвязу, мы катэгарычна супраць цэнтрабежных сілаў у Эўразьвязе, якія аслабляюць яго, — сказаў Аляксандар Лукашэнка Яганэсу Гану. — Эўразьвяз — адна з наймагутнейшых апораў нашай плянэты, і разбурэньне гэтай асноўнай апоры шматпалярнага сьвету прывядзе да разбурэньня сыстэмы ня толькі бясьпекі, але і эканомікі, і ўсіх іншых сфэраў жыцьця на нашай зямлі».

Лукашэнка заявіў таксама, што калі ў Менску знаходзіліся «чальцы каралеўскай сям’і» Вялікай Брытаніі і высокапастаўленыя прадстаўнікі Вялікай Брытаніі, ён ім «шчыра і адкрыта выказаў гэтую пазыцыю».

У кастрычніку 2016 году ў Беларусь прыяжджаў прынц Кенцкі Майкл​, а ў верасьні 2017-га прыяжджаў дзяржаўны міністар у справах Эўропы і Амэрыкі МЗC Вялікай Брытаніі Алан Дункан. У абодвух выпадках не паведамлялася, каб Лукашэнка пры іх крытыкаваў выхад Брытаніі з Эўразьвязу.

Акрамя таго, Лукашэнка сказаў Гану, што «нельга дапусьціць, каб «Усходняе партнэрства» «было чыста палітызаванай арганізацыяй».

«І ня дай Бог паставілі мэту перад краінамі «Ўсходняга партнэрства», каб гэты пояс стаў разьдзяляльнай зонай паміж Эўразьвязам і Расеяй, Кітаем, Усходам», – казаў Лукашэнка Гану, дадаўшы, што яму хацелася, каб арганізацыя была «прыземленай» і «практыкаарыентаванай».

Лукашэнка таксама дадаў, што Эўропа можа разьлічваць на Беларусь, гатовую «зрабіць любы ўнёсак у бясьпеку Эўрапэйскага кантынэнту».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG