Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка асьцерагаецца «правакацыйных дзеяньняў»


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў пра імавернасьць правакацыйных дзеяньняў у 2015 годзе, таму сёлета ва ўсіх праваахоўных органаў будзе сур’ёзны экзамэн.

«Мы адзначаем 70-годзьдзе вялікай Перамогі. Гэта найважнейшае сьвята для кожнага беларуса. Але, на жаль, ёсьць у нашай краіне невялікая купка людзей, нехта іх называе „апазыцыяй“, або яны так сябе называюць, якія ня толькі перакручваюць гісторыю, усхваляючы фашысцкіх памагатых крывавых спраў, але і ўсімі сіламі спрабуюць дэстабілізаваць абстаноўку ў грамадзтве. Агрэсіўныя формы палітычнай барацьбы яны дэманструюць і падчас рознага роду палітычных кампаніяў», — адзначыў Лукашэнка 5 сакавіка на сустрэчы з кіраўнічым складам органаў унутраных спраў, унутраных войскаў МУС і курсантамі факультэту ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі.

Кіраўнік краіны заявіў, што «існуе пэўная імавернасьць правакацыйных дзеяньняў, якія павінны быць у адпаведнасьці з заканадаўствам спынены на пачатковай стадыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG