Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Квіткі на цягнікі ў Маскву патаньнеюць удвая


Ужо з 10 лютага цана праезду цягніком па маршруце Менск — Масква зьменшыцца на суму ад 200 тысяч беларускіх рублёў да мільёна.

Зьмяншэньне будзе залежаць ад катэгорыі вагона, але агулам плянуеццца паменшыць цану квіткоў удвая. Дадатковыя зьніжкі залежаць ад дня набыцьця білета, месца разьмяшчэньня пасажыраў у вагоне, колькаснага складу групы, далёкасьці паездкі.

Пра гэта заявіў першы намесьнік начальніка пасажырскай службы беларускай чыгункі Андрэй Кашко, — паведамляе БЕЛТА.

Як піша газэта «Звязда», беларускія чыгуначнікі таксама дамовіліся зь іншымі чыгуначнымі адміністрацыямі (а гэта ў тым ліку Казахстан, Латвія, Літва, Украіна) пра тое, што цэны ў тарыфнай валюце (швайцарскім франку — РС) ў 2015 годзе падвышацца ня будуць і захаваюцца на ўзроўні 2014 году.

Кашко запэўніў, што цягнікі ва Ўкраіну пакуль будуць хадзіць бязь зьменаў. Цэны на квіткі зьніжацца ня будуць. Паводле перамоў з польскімі чыгуначнікамі, цягнік «Менск — Варшава», які быў пад пагрозай адмены, пакуль усё ж будзе курсіраваць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG