Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выведка ЗША: Крэмль будзе псаваць любое «пацяпленьне» між Беларусьсю і Захадам


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Частка справаздачы Нацыянальнай выведкі ЗША аб ацэнцы небясьпек у сьвеце (PDF), прадстаўленай 13 лютага, прысьвечаная Беларусі.

«Крэмль будзе імкнуцца захаваць і, дзе гэта магчыма, пашыраць свой уплыў на постсавецкую прастору, якую лічыць сфэрай свайго ўплыву», — гаворыцца ў частцы дакладу пра Беларусь, Малдову, Каўказ і Цэнтральную Азію.

Паводле дакладу, Расея разглядае Беларусь як «крытычны буфэр» між сабой і краінамі NATO. І яна будзе спрабаваць сапсаваць любое патэнцыйнае пацяпленьне стасункаў між афіцыйным Менскам і Захадам.

Аляксандар Лукашэнка, мяркуюць аўтары дакладу, будзе працягваць цесную супрацу з Масквой у сфэры бясьпекі, але тым часам і спрабаваць нармалізаваць дачыненьні з Захадам як «праверку расейскага ўплыву».

«Сьвет у кроку ад вайны», «Расея недаацэньвае небясьпеку», — Лукашэнка пра пагрозы міру на паседжаньні Савету бясьпекі

Нічога добрага ў справаздачы не прадказваюць для суседняй Украіны: акрамя вайны на Данбасе (якая наўрад ці спыніцца ў 2018 годзе, але і наўрад ці пяройдзе ў актыўную фазу) і акупацыі Крыму застаецца пагроза ўнутраных беспарадкаў, якія Расея можа выкарыстаць для падрыву «празаходняй» арыентацыі Кіева. Незадаволенасьць эканамічным станам, хуткасьцю рэформаў і аб’ёмамі карупцыі можа нават прывесьці да датэрміновых выбараў, адзначаецца ў дакладзе.

Іншыя суседзі Беларусі – Польшча, Літва і Латвія – у дакладзе ня згадваюцца.

Расея ўзмацняе кібэратакі супраць ЗША і іх саюзьнікаў, – кіраўнік амэрыканcкай выведкі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG