Колькі беларускіх рублёў будзе каштаваць адзін даляр 19 сьнежня 2015 году?
Вось як адказалі на гэтае пытаньне сёньня вядомыя ў Беларусі фінансісты і эканамісты:
- 17 500 — былы старшыня праўленьня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч,
- 20 150 — экспэрт «Лібэральнага клюбу» Антон Болтачка,
- 20 700 — кіраўнік Цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук,
- 21 000 — эканаміст Леў Марголін,
- 30 000 — былы прэм’ер Міхаіл Чыгір.
Такія адказы гэтыя адмыслоўцы далі падчас круглага стала, які праходзіў 5 студзеня ў офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Дата 19 сьнежня ўзятая таму, што менавіта ў гэты дзень 2014 году фактычна адбылася дэвальвацыя беларускага рубля.
Так што цяпер любы чытач Свабоды можа захаваць гэтую інфармацыю ў сябе, а 19 сьнежня 2015 году дазнацца, хто лепшы прагназіст.