Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Коля Лукашэнка выйграў хакейны турнір. Зь ім «амаль здарылася» бойка


Мікалай Лукашэнка (зьлева) падчас хакейнага матчу
Мікалай Лукашэнка (зьлева) падчас хакейнага матчу

Малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі Мікалай 13 сьнежня ўзяў удзел у аматарскай хакейнай гульні каманды «Грыфоны» супраць «Мядзьведзяў» на менскай «Чыжоўка-арэне». За дзьве хвіліны да канца гульні адбылася бойка, у якой мог узяць удзел 13-гадовы Мікалай, піша Tut.by.

Пад канец гульні трэнэр «Грыфонаў» зьняў брамніка і выпусьціў на лёд шостага хакеіста – праз гэта ціск на вароты каманды ўзмацніўся, і ў выніку завязалася бойка.

Спачатку судзьдзя-інфарматар абвясьціў, што за грубасьць дысцыплінарным штрафам пакаралі «мядзьведзя» Івана Ліхтаровіча і «грыфона» Мікалая Лукашэнку, але затым «паправіўся»: не Лукашэнку, а Таболіна (імя не называецца). Бойку хутка разьнялі судзьдзі.

Пасьля гульні «Мядзьведзі» заявілі Tut.by, што завадатарам бойкі быў Таболін, але Лукашэнка ў ёй ня ўдзельнічаў: «бойка з Лукашэнкам амаль адбылася, але Саня [Галавач] чагосьці забаяўся – „напхаў“ партнэру Іван Ліхтаровіч».

Мікалай Лукашэнка (справа)
Мікалай Лукашэнка (справа)

Да гульні Ліхтаровіч казаў: «Мікалай – спакойны чалавек. Але раптам… Пры парадзе на нэрвах можа здарыцца эпічная бойка! Гэта дадасьць відовішча матчу».

Урэшце каманда Мікалая Лукашэнкі перамагла ў адборачным турніры да фіналу «Залатой шайбы», а самога Лукашэнку прызналі найлепшым нападнікам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG