Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кебіч: Беларускі народ ганарыцца тым, што яму давялося быць «запаведнікам сацыялізму»


У менскіх кнігарнях зьявілася чарговая кніга былога прэмʼер-міністра і кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Вячаслава Кебіча — «Ці любім мы Расію?»

Яна выдадзена ў Менску Гандлёва-фінансавым саюзам «БТФС» у мінулым годзе, прадаецца за 290 тысяч, мае каля 450 старонак.

Кніга багата ілюстраваная.

Кебіч называе сябе «прафэсійным гаспадарнікам», які ўзяўся за дасьледаваньне «такого щепетильного аспекта, как генэзис нации». Аўтар піша, што ўзяцца за гэта яго вымусіла разгорнутая ў СМІ «жорсткая палеміка пра ўзаемаадносіны Беларусі і Расеі».

Вячаслаў Кебіч, архіўнае фота
Вячаслаў Кебіч, архіўнае фота

Назвы разьдзелаў кнігі гавораць самі за сябе — «Мы наш, мы „русский мир“ пабудуем?», «Пра тое, чаму ніводная з рэспублік не спрацівілася развалу СССР», «Віскулі да і пасьля: храналёгія дзяржаўнага перавароту», «Рэспубліка Беларусь у СНД: «запаведнік сацыялізму» ці «Вандэя капіталізму?» і гэтак далей.

«Беларускі народ ганарыцца тым, што яму давялося быць „запаведнікам сацыялізму“, захавальнікам вечных маральных каштоўнасьцяў. Надыдзе той дзень, я ў гэтым не сумняюся, калі да гэтай жыватворнай крыніцы прытуляцца ўсе тыя, хто, адурманены міязмамі капіталізму, пасьпяшаўся адрачыся ад савецкага мінулага», — піша Кебіч.

Таксама аўтар кнігі адзначае: «Асьцерагацца прыходу „русского мира“ ў Беларусь няма ніякага рэзону. Ён даўно ўжо тут. У нашых думках. У нашых душах. У нашым ладзе жыцьця».Раней Кебіч апублікаваў мэмуары «Спакушэньне ўладай» і «Белавескі гамбіт».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG