22 лістапада 1963-га ў Даласе ва ўзросьце 46 гадоў быў забіты прэзыдэнт ЗША Джон Кэнэдзі. Вось некаторыя са знакавых момантаў з жыцьця Кэнэдзі, у тым ліку фатаграфіі яго сям'і, сцэны з прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША 1960 году, самыя яркія моманты прэзыдэнцтва Кэнэдзі, забойства ў Даласе і яго пахаваньне ў Вашынгтоне.
Джон Кэнэдзі: жыцьцё ў фотаздымках

1
Бацька Джона Фіцджэральда Кэнэдзі, Джозэф Кэнэдзі (другі зьлева), яго маці Роўз (трэцяя зьлева) у Лёндане ў 1938 годзе з братамі і сёстрамі Джона Кэнэдзі (зьлева направа) Кэтлін, Эдвард (Тэд), Патрыцыя, Джын і Робэрт.

2
Джон (справа) і яго старэйшы брат, Джозэф П. Кэнэдзі-малодшы (зьлева), разам з бацькам Джозэфам у Англіі на палубе францускага крэйсэра «Нармандыя» пасьля іх прыбыцьця з ЗША 2 ліпеня 1938. Джозэф быў пазьней забіты ў баі, у 1944 годзе, падчас Другой сусьветнай вайны.

3
Экіпаж патрульнага тарпеднага катэра PT-109, у тым ліку лейтэнант ВМС ЗША Джон Ф. Кэнэдзі (справа) на высьпе Гуадалканал у ліпені 1943.

4
Кандыдат ад дэмакратаў Джон Ф. Кэнэдзі падчас прэзыдэнцкай кампаніі 1960 у Нью-Ёрку 14 траўня 1960 году.

5
Кандыдат ад рэспубліканцаў, віцэ-прэзыдэнт ЗША Рычард Ніксан і яго супернік ад дэмакратаў, сэнатар Джон Кэнэдзі абмяркоўваюць свае рознагалосьсі ў часе першых нацыянальных тэледэбатаў паміж кандыдатамі ў прэзыдэнты ў тэлестудыі Чыкага, 26 верасьня 1960 году.

6
Кэнэдзі прымае прысягу як 35-ы прэзыдэнт ЗША перад Капітоліем у Вашынгтоне, 20 студзеня 1961 г.

7
Прэзыдэнт Кэнэдзі выступае перад Кангрэсам ЗША 26 траўня 1961 году, дзе заканадаўцы просяць вылучыць грошы, каб адправіць першага чалавека на Месяц да 1970 г.

8
Першая сустрэча прэзыдэнта Кэнэдзі і савецкага лідэра Мікіты Хрушчова ў чэрвені 1961 году ў Вене. Год да пачатку Карыбскага крызысу.

9
Прэзыдэнт Кэнэдзі з дачкой Кэралайн і сынам Джонам-малодшым у Авальнай залі Белага дому 10 кастрычніка 1962.

10
Прэзыдэнт Кэнэдзі ў Белым доме абвяшчае аб адмове паставак наступальнай зброі на Кубу падчас кубінскага ракетнага крызысу ў кастрычніку 1962 году.

11
Прэзыдэнт Кэнэдзі выступае з прамовай у Бэрліне 26 чэрвеня 1963 г. Менавіта тут ён зрабіў сваю знакамітую заяву: "Я - бэрлінец!", каб падкрэсліць падтрымку ЗША Заходняй Нямеччыне і спагаду да людзей, якія жывуць у падзеленым Бэрліне.

12
Картэж з прэзыдэнтам Кэнэдзі і ягонай жонкай Жаклін у Даласе за некалькі хвілін да забойства. 22 лістапада 1963 г.

13
Пахавальная працэсія ў Вашынгтоне. 25 лістапада 1963.

14
Жаклін Кэнэдзі са сваімі дзецьмі Каралінай і Джонам-малодшым і братамі забітага прэзыдэнта Эдвардам (ззаду зьлева) і Робэртам (ззаду справа) на пахаваньні. 26 лістапада 1963 году, Вашынгтон.