Яе першым намесьнікам – Максім Рыжанкоў. Адпаведныя кадравыя рашэньні 21 сьнежня ўхваліў Аляксандр Лукашэнка, перадае БЕЛТА.
Паводле Канстытуцыі адміністрацыя забясьпечвае дзейнасьць прэзыдэнта Беларусі і кантроль за выкананьнем яго рашэньняў.
Натальля Качанава 7 гадоў была мэрам Наваполацку, а з 27 сьнежня 2014 года працавала намесьніцай прэм’ер-міністра па сацыяльных пытаньнях.
У лютым 2016 году Качанава казала пра заробак у 60 даляраў на месяц як пра прымальны для маладога трэнэра, праз два месяцы — што сярэднія заробкі настаўнікаў у 280 даляраў гэта «нядрэнны ўзровень», а калі «настаўнік працуе і мае адпаведную катэгорыю, яшчэ хоча займацца гуртковай працай», то можа атрымліваць і «па пяцьсот».
«Несумненная» Качанава
Землякі Натальлі Качанавай былі ўражаныя яе «узьлётам», але адзначаюць, што кар’ерны рывок у лёсе Натальлі Качанавай – не адзінкавы.
Максім Рыжанкоў быў абраны віцэ-прэзыдэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэту ў канцы сьнежня 2014 году, з 2012-га быў памочнікам Лукашэнкі ў пытаньнях фізычнай культуры, спорту і турызму. Да таго ад 2006 году быў начальнікам упраўленьня зьнешняй палітыкі адміністрацыі Лукашэнкі.
5 сьнежня Аляксандр Косінец і Канстанцін Мартынецкі былі вызваленыя ад пасадаў кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта і першага намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта «ў сувязі зь пераходам на іншую працу».