Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японскага мастака вызвалілі зь беларускай калёніі


Японскі мастак Даічы Ёшыда (архіўнае фота)
Японскі мастак Даічы Ёшыда (архіўнае фота)

Даічы Ёшыда, які быў асуджаны ў Беларусі за нелегальнае перамяшчэньне агнястрэльнай зброі, пакінуў калёнію ў суправаджэньні супрацоўнікаў РУУС гораду Віцебску.

Мяркуецца, што цяпер яго даставяць у мясцовы аддзел грамадзянства і міграцыі для афармленьня дакумэнтаў. Такую інфармацыю Радыё Свабода паведаміла сям’я мастака. Пабачыцца з роднымі ён зможа толькі ў аэрапорце па дарозе ў Японію, што адбудзецца неўзабаве.

4 траўня судовая калегія Вярхоўнага суду Беларусі зьмяніла прысуд у крымінальнай справе грамадзяніна Японіі Даічы Ёшыды з прычыны «празьмернай строгасьці прызначанага пакараньня».

Як паведамляецца на сайце Вярхоўнага суду, судовая калегія ў крымінальных справах разгледзела на адкрытым паседжаньні справу Даічы Ёшыды на пратэст старшыні Вярхоўнага суду.

Паводле выраку суду Кастрычніцкага раёну Менску ад 28 красавіка 2017 году грамадзянін Японіі быў асуджаны паводле ч.1 ст.333-1 КК на 4 гады пазбаўленьня волі без канфіскацыі маёмасьці і паводле ч. 2 арт.295 КК на 3 гады пазбаўленьня волі без канфіскацыі маёмасьці. Па сукупнасьці злачынстваў шляхам частковага складаньня пакараньняў было прызначана пакараньне ў выглядзе 4 гадоў 6 месяцаў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасьці.

У пратэсьце, не аспрэчваючы вінаватасьці асуджанага ва ўчыненых злачынствах і правільнасьці кваліфікацыі яго дзеяньняў, старшыня Вярхоўнага суду паставіў пытаньне аб празьмернай строгасьці прызначанага асуджанаму пакараньня.

15 жніўня 2016 году Даічы Ёшыда вылецеў маршрутам з Кіева ў Токіё з транзытнымі перасадкамі ў аэрапортах Менску і Абу-Дабі. Ён сьцьвярджае, што служба бясьпекі ў аэрапорце Кіева праверыла і сфатаграфавала ўсе часткі зброі, якія знаходзіліся ў ягоным зарэгістраваным багажы, і дапусьціла яго на рэйс. У Менску Даічы Ёшыда быў затрыманы, а ў красавіку 2017-га асуджаны на 4 гады 6 месяцаў зьняволеньня за незаконны правоз і перамяшчэньне празь дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі.

«Прысягаем сваім жыцьцём», — сям’я японскага мастака, які сядзіць у беларускай калёніі, зьвярнулася да Аляксандра Лукашэнкі

«Упершыню за паўтара года змагла абняць сына» — сваякі японскага мастака наведалі яго ў беларускай калёніі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG