Лінкі ўнівэрсальнага доступу

33 сэкунды і 4 сказы. Як дзяржаўныя СМІ распавялі пра сыход Гілевіча


Ніл Гілевіч
Ніл Гілевіч

Дзяржаўныя СМІ не аддалі вялікай увагі сьмерці народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча.

На тэлеканале «Беларусь-1» у выпуску навін паэту прысьвяцілі сюжэт у 33 сэкунды.

Тэлеканал СТБ адвёў на Гілевіча 35 сэкунд.

Самы вялікі сюжэт выйшаў на тэлеканале АНТ — 2 хвіліны і 3 сэкунды.

Афіцыйная газэта «Советская Белоруссия» ўзгадала пра Ніла Гілевіча двойчы — першы раз паведамлялася пра сам факт сьмерці (на падставе інфармацыі БелТА), а другі раз былі апублікаваныя спачуваньні Аляксандра Лукашэнкі — тэкст складаў роўна чатыры сказы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG