Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзкасьць прымусіла ўлады адмовіцца ад будаўніцтва сьвінакомплекса каля Маладэчна


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сьвінакомплекс на 100 тысяч галоў, які мелася пабудаваць кампанія «Велес-міт» каля вёскі Мойсічы, у трох кілямэтрах ад Маладэчна, пабудаваны ня будзе.

Пра гэта паведаміў Радыё Свабода першы намесьнік старшыні Маладэчанскага райвыканкама Генадзь Бажко.

Пляны пабудовы выклікалі шырокую рэакцыю ў грамадзтве. Супраць будаўніцтва сьвінакомплексаў сабралі некалькі сотняў подпісаў.

1 сьнежня ў Маладэчанскім райвыканкаме адбыліся грамадзкія слуханьні.

Маладэчанцы супраць сьвінакомплексаў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:39 0:00

Магчымасьць будаўніцтва другога сьвінакомплекса кампаніі «Велес-міт» на пляцоўцы каля вёскі Соўлава ў Маладэчанскім раёне разглядаецца.

Адным з ініцыятараў хвалі грамадзкага пратэсту супраць будаўніцтва сьвінакомплексаў стаў жыхар Валожынскага раёна Ўладзіслаў Юркоў. Ён жыве ў двух кілямэтрах ад меркаванай пабудовы комплексу ў раёне вёскі Соўлава:

«Я думаю, што мясцовыя ўлады прыслухаліся да грамадзкасьці. Мы спрабавалі данесьці свае меркаваньне пра тое, што будаўніцтва гэтых сьвінакомплексаў нас не задавальняе. На грамадзкіх слуханьнях 1 сьнежня 99,9% людзей былі супраць гэтага будаўніцтва. Думаю, што гэтая праблема шмат каго хвалюе ў Маладэчне — там жыць і начальству, і не начальству».

Соўлава
Соўлава

Уладзіслаў Юркоў паведаміў, што пад пэтыцыяй на сайце change.org супраць будаўніцтва абодвух сьвінакомплексаў падпісалася каля 5 тысяч чалавек. Яшчэ некалькі сотняў зваротаў разьмешчаныя праз рэсурс zvarot.by. Сярод аднавяскоўцаў і жыхароў суседніх вёсак удалося сабраць больш за сто подпісаў.

«Я спадзяюся, што яны гэтаксама прыслухаюцца да меркаваньня тых людзей, якія жывуць каля Соўлава, — кажа Ўладзіслаў. — Тут, канечне, жыве нашмат менш людзей, але гэта такія ж людзі, як і ў Маладэчне. У іх ёсьць дзеці, здароўе, мары, жаданьне жыць падалей ад гэтых сьвінакомплексаў. У кілямэтровую зону ад будучай пабудовы ўваходзяць вёскі Рудзеншчына, Высокае, Ленкаўшчына. Шмат вёсак уваходзіць у двухкілямэтровую зону. У адпаведнасьці з рэспубліканскімі нормамі так ня мусіць быць. Мы спадзяемся, што калі такія комплексы будуць пабудаваныя, то ў адпаведнасьці з прынятымі нормамі».

Мойсічы
Мойсічы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG