Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адкрыецца група псыхалягічнай падтрымкі ЛГБТ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На базе цэнтру падтрымкі ЛГБТК+ Community Centre у верасьні адкрыюцца дзьве групы падтрымкі гома-, бі- і транссэксуальных людзей і іншых, хто можа цярпець праз сваю сэксуальную арыентацыю або гендэрную ідэнтычнасьць.

Адна група колькасьцю да 8 чалавек будзе тэрапэўтычнай, мае зьбірацца раз на два тыдні на 2,5 гадзіны. Удзел у ёй будзе каштаваць 30 рублёў за сустрэчу. Паседжаньні другой групы будуць прысьвечаныя псыхалягічнай падтрымцы. Яна таксама 8-асабовая, будзе зьбірацца таксама раз на два тыдні, але на 2 гадзіны і за 10 рублёў за сустрэчу.

У групах абяцаюць навучыць будаваць стасункі зь людзьмі і даваць рады цяжкім сытуацыям, забясьпечыць кансультацыю псыхоляга, а таксама даць падтрымку ад людзей, якія знаходзяцца ў падобных абставінах.

Паводле рэйтынгу гамафобіі 2016 году, Беларусь — адна з самых гамафобных краінаў Эўропы, 43-я з 49 паводле пашаны правоў ЛГБТ.

«Як бы я ні хаваўся, вы будзеце мяне зьневажаць», — як быць ахвярай гамафобіі ў Беларусі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG