У ноч, калі ішоў разбор завалаў дома ў горадзе Дніпро, расейская армія нанесла ракетны ўдар па Запарожжы. Ад выбуховай хвалі пяціпавярховы дом: выбітыя вокны і дзьверы, пашкоджаныя сыстэмы ацяпленьня і газазабесьпячэньня. Кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Старух паведаміў, што ў выніку расейскага абстрэлу Запарожжа ў ноч на 16 студзеня пацярпелі пяць чалавек, у тым ліку двое дзяцей 9 і 15 гадоў.