Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэйкі расейскай прапаганды: «Боінг» пад Данецкам быў зьбіты зьнішчальнікам


Расейскі «Першы канал» выдаў чарговы фэйк. У перадачы зь Міхаілам Лявонцьевым прадэманстравалі нібыта здымкі «замежнага спадарожніка-шпіёна», на якіх паказаны пуск ракеты ўкраінскага зьнішчальніка па пасажырскім самалёце — меркаваным малайзійскім «Боінгу-777».

Але ўжо пасьля першых хвілін карыстальнікі інтэрнэту западозрылі зман. Адным зь першых прааналізаваў здымак блёгер пад нікам evgeniy625, які склаў 4 пункты доказаў, што гэта грубая падробка.

Таксама на здымках бачна, што месца надпісаў на самалётах не супадае.

А потым блогеры наклалі першую карцінку з пошуку гугла па запыце «Боінг выгляд зьверху» на здымак «Першага каналу» і яны супалі.

Карыстальнікі сацыяльных сетак адразу адказалі іранічнымі жартамі і фотажабамі:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG