Сытуацыя прыцішылася
Людзі на Майдане стаяць у коле спэцназу. Зноў чутно выступы са сцэны Майдану. Выступае Алег Цягнібок, ён кажа, што толькі што прайшлі перамовы з амбасадарамі эўрапейскіх краін.
RT @HromadskeTV: #Євромайдан: Палають намети. Розриваюються гранати. Співають гімн. Працюють водомети. Стріляють феєрверки. Збираються люд…
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
МАЙДАН ТРЫМАЕ АБАРОНУ
ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ
ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ
Дэпутаты Вярхоўнай Рады ад апазыцыі стаяць разам з мітынгоўцамі
Дэпутат Аляксандар Турчынаў заклікае трымаць абарону барыкад.
20 тысяч людзей на Майдане
Такую лічбу назваў тэлеканал 1+1. Міліцыя выкарыстоўвае гумовы кулі на подступах да Майдана.
Параненых не пасьпяваюць вывозіць
Вядоўца мітынгу заявіў адносіць параненых да Дому прафсаюзаў. Ён кажа, што параненых не пасьпяваюць адвозіць і заклікае клапаціцца пра ўсіх.Асьцярожна, Кіеў зачыняецца. Наступны прыпынак - дыктатура #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
Трансьляцыя адзінага незалежнага 5-га тэлеканалу спынілася.
У тым ліку і праз спадарожнік.
У тым ліку і праз спадарожнік.
Януковіч патэлефанаваў Клічку
Віталь Клічко заклікае камандзіраў спэцназу спыніць рух іх калёнаў.Ён сказаў, што толькі што яму патэлефанаваў Януковіч і запрасіў на перамовы.
«Перамовы магчымыя, калі вы спыніце рух. Гэты выспа Свабоды і мы адсюль нікуды ня пойдзем», — сказаў Клічко са сцэны Майдану.
Яцанюк заклікаў спэцназ да замірэньня цягам ночы
Арсеній Яцанюк таксама зьвярнуўся да кіраўнікоў міліцыі і запрапанаваў перамір’е да раніцы.
На Эўрамайдане ў Харкаве абвясьцілі «максымальную мабілізацыю на Кіеў»
На традыцыйным штовечаровым мітынгу Эўрамайдану каля помніка Шаўчэнкі ў Харкаве прайшла акцыя памяці загінулых у Кіеве і была абвешчаная мабілізацыя на Кіеў.
Людзі стаялі з плякатамі «Усе на Кіеў» і «Мабілізацыя на Кіеў 478 км».
На Майдане засталіся жанчыны
Адна зь іх чытае свой верш пра яе ўнука і ўнука прэзыдэнта, у якім заклікае Януковіча сысьці.
Міліцыя праз гукаўзмацняльнікі абвяшчае антытэрарыстычную апэрацыю
Міліцыя просіць жанчын і дзяцей пакінуць Майдан. Бэркут страляе плястыкавымі кулямі.
«Беркут» спаліў царкву Майдана. Пра гэта паведамляе Еспресо.TV.
Вадамёты працягваюць паліваць дэманстрантаў.
У гэтую хвіліну #євромайдан ахоплены вагнём http://t.co/fkQYdIQyGS
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
Лідар «Океана Ельзи» Вакарчук зьвярнуўся да Януковіча з заклікам спыніць кровапраліцце #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
Каля дзявятай гадзіны вечара паўз журналістаў пранесьлі цела чалавека, які загінуў пры штурме Майдану http://t.co/1nciTllf8h #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014