Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ў цэнтры Кіева. «Беркут» атакуе. Майдан прастаяў ноч. Каля дваццаці забітых

абноўлена

Спэцназ пачаў штурм Майдану, ужываючы вадамёты, газ, гранаты, траўматыку. Дзьве начныя атакі адбітыя. Каля тысячы параненых.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


Twitter-трансьляцыя

У Кіеве на вуліцы Інстытуцкай міліцыя ўжыла вадамёт супраць мітынгоўцаў.

Вадамёт спыніўся на скрыжаваньні Інстытуцкай і Шаўкавічнай. Затым ён працягнуў рух па вуліцы Інстытуцкай. За ім рушылі ўсьлед праваахоўнікі. Мітынгоўцаў пакуль выціснулі са скрыжаваньня Інстытуцкай і Шаўкавічнай. Скрыжаваньне цяпер кантралюе міліцыя.

Вадамёт, па паведамленнях, мае падфарбаваную ваду з хімічным пахам.

Міліцыя падыходзіць да Майдану. Штурмуюць барыкаду на вуліцы Інстытуцкай

Перакрытыя ўсе станцыі мэтро ў цэнтры Кіева

Сілавікі заклікаюць дэманстрантаў «спыніць хаос» і даюць час да 18:00



СБУ і МУС даюць пратэстоўцам час да 18:00 спыніць беспарадкі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўнікоў гэтых ведамстваў.

«Экстрэмісты з апазыцыі перайшлі мяжу — яны забіваюць на вуліцах сталіцы Украіны ні ў чым невінаватых людзей, зьдзекуюцца з жанчынаў, паляць і падрываюць дамы і аўтамабілі. У цэнтры Кіева пачынаецца хаос. У выпадку, калі ў 18.00 бязладзьдзе ня спыніцца, мы будзем абавязаны навесьці парадак спосабамі, прадугледжанымі законам», — гаворыцца ў заяве сілавікоў.

СБУ і МУС заклікалі лідэраў апазыцыі неадкладна супакоіць пратэстоўцаў, спыніць супрацьстаяньне і вярнуцца за стол перамоваў.

Сутычкі паміж сілавікамі і прысутнымі ў цэнтры Кіева працягваецца. Лекар Вольга Багамолец, якая каардынуе мэдычную дапамогу Эўрамайдану, заяўляе пра трох загінулых і каля 100 параненых.

«Беркут» пайшоў на штурм Украінскага дома

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў Аляксандар Аронец. «Камєндант Укрдома Юрый Леўчанка паведамляе, што мянты штурмуюць будынак. Ідзе эвакуацыя цывільных», - адзначыў ён

Сілавікі ўвайшлі на Майдан


Праваахоўнікі адціснулі пратэстоўцаў ля барыкадаў, што ахоўваюць майдан Незалежнасьці на вуліцы Інстытуцкай.

Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, міліцыя зайшла за барыкаду на Інстытуцкай і спынілася. Праваахоўнікі страляюць у бок мітынгоўцаў з траўматычных стрэльбаў.

Пратэстоўцы стаяць за 50-70 мэтраў ад міліцыянтаў.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG