У Горадні сетка «Эўраопт» адкрыла новую краму, у якой для апісаньня цэньнікаў і абʼяў выкарыстоўвае беларускую мову.
Афіцыйна паведамляецца, што гэта пробны праект: у краме камунікацыя будзе ажыцьцяўляцца на беларускай, а таксама на расейскай ды ангельскай мовах.
Крама знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры Old City ў Горадні.
Усе назвы аддзелаў, тавараў, акцый напісаныя па-беларуску. Дадаткова інфармацыя будзе на ангельскай і расейскай мовах.
Шыльды ў гандлёвай залі выкананыя на трох мовах: беларускай, расейскай і ангельскай. Але назвы прадуктаў падпісаныя па-расейску.
На адкрыцьцё сабраліся сотні людзей, але многія прыйшлі проста паглядзець на падзею і паслухаць канцэрт, які адбываецца на падворку.