Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз заклікаў вызваліць удзельнікаў пратэстаў у Беларусі


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Прэс-сакратарка Эўрапейскай службы замежных сувязяў Мая Качыянчыч заявіла БелаПАН, што Эўрапейскі зьвяз заклікае ўлады Беларусі неадкладна вызваліць усіх затрыманых у час акцыяў пратэсту апошніх дзён.

«Затрыманьні і прысуды мірным дэманстрантам, у тым ліку лідэрам апазыцыйных рухаў, знаходзяцца ў супярэчнасьці з абвешчанай Беларусьсю палітыкай дэмакратызацыі, — адзначыла Качыянчыч. — Эўрапейскі зьвяз застаецца прыхільным стабільнай, дэмакратычнай і квітнеючай будучыні Беларусі на карысьць яе народу і працягне сваю працу над гэтай мэтай. Мы заклікаем да неадкладнага вызваленьня затрыманых».

Мапа затрыманых па ўсёй Беларусі за «Маршы недармаедаў» (АБНАЎЛЯЕЦЦА)

Затрыманьні ў Беларусі пачаліся пасьля 9 сакавіка, калі Аляксандар Лукашэнка заклікаў Міністэрства ўнутраных спраў жорстка рэагаваць на акцыі пратэсту супраць «дэкрэту пра дармаедаў». Пасьля гэтага былі затрыманыя дзясяткі чалавек. 13 сакавіка ідзе шэраг судоў над затрыманымі, актывістам даюць штрафы і адміністрацыйныя арышты. У ліку затрыманых — лідэры АГП, БХД і руху «За свабоду».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG