Бел-чырвона-белыя сьцягі надаюць нейкі шарм нацыянальнай бібліятэцы #дзяды https://t.co/btDLn6GqD6
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
Дзеці глядзяць на #Дзяды: — А што гэта? — Ня ведаю, але прыгожа. Сфоткай, сфоткай! https://t.co/WHzdNoXGwG
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
#Дзяды, людзі — міліцыянтам: ”Далучайцеся, мо й вашыя дзяды ў Курапатах ляжаць” https://t.co/I5W6Zkrjbs
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
Беленькі: Да міліцыі заўвагаў няма. Праўда, маглі б дазволіць і перакрыць рух, каб даць людзям прайсьці праз дарогу #дзяды
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
Людзі на #Дзяды: ”А чаго там напісана? А, не. А я ўжо падумаў…” https://t.co/FQn8T85PgO
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
#Дзяды: людзі на Гамарніка, шэсьце расьцягнулася на мэтраў 300-400 https://t.co/A5EOu249Ii
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
На #Дзяды насамрэч ідуць цэлымі сем’ямі https://t.co/lCRENUNzAg
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
RT @IlyaZMensku: На дарозе за Сонечным стаяць бусы, дзяжураць. #дзяды @svaboda https://t.co/h5VXx1X8A0
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
Арганізатары наракаюць, што калёну наўмысна «расьсякаюць»
Калёна падышла да Лагойскага тракту. Удзельнікі мусяць падоўгу стаяць на сьветлафорах, чакаючы пакуль падцягнецца «хвост» шэсьця.
Заяўнік акцыі Юрась Беленькі расказаў Свабодзе, што прасіў у выканкамаўскіх чыноўнікаў, каб у выходны дзень, не загружаны транспартам, было дазволена пераходзіць вуліцы адной калёнай. Аднак выглядае, што пайсьці насустрач мітынгоўцам праваахоўныя структуры не захацелі.
Зрэшты, іншых прэтэнзіяў да ўладаў у арганізатараў мерапрыемства пакуль няма. Ад Лагойскага тракту да ўрочышча Курапаты з улікам «прастою» на сьветлафорах — паўгадзіны.
Міліцэйскія апэратары на блакітнай «Газэлі»: бачым усё
Усю дарогу на Курапаты ўдзельнікаў шэсьця суправаджае блакітны міліцэйскі мікрааўтобус «Газэль».
Адмыслоўцы сьцьвярджаюць, што гэта своеасаблівы перасоўны здымачны пункт, «апэратары» якога схаваныя ад людзкіх вачэй за глухімі сьценамі. Здымкі вядуцца стацыянарнымі шырокафарматнымі камэрамі і могуць стаць падставай да прыцягненьня да адказнасьці ў выпадку, калі праваахоўнікі палічаць дзеяньні мітынгоўцаў супрацьзаконнымі.
Тым часам назіральнікі сьцьвярджаюць, што ў калёне ідуць супрацоўнікі спэслужбаў у цывільным, якія напачатку здымалі падзеі на відэакамэры, а потым начапілі на сябе бел-чырвона-белыя стужкі.
Падыходзім да Курапацкага лесу. На жаль, тут кепская сувязь. Інтэрнэт выключаецца. Трансьляцыя перарываецца #дзяды https://t.co/eeZQUCn3yk
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
#Дзяды: людзі бачаць мінака, кажуць: ”Луканоміка давяла” https://t.co/rRpHOnlTOm
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
Калона дайшла да Курапатаў #дзяды https://t.co/WoXEv30BdN
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
#Дзяды: людзі амаль дайшлі да Курапатаў, вызірнула сонца https://t.co/K2aqwbfd3y
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
Статкевіч таксама прыйшоў на #Дзяды https://t.co/1Lv9WUc0iF https://t.co/rtllyG7SOB https://t.co/WzbAzcAhC5
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
Калона дайшла да Курапатаў #дзяды https://t.co/1Lv9WUc0iF https://t.co/ifnXIL7JDx https://t.co/nl6VgT96h2
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
#Дзяды: людзі ўскладаюць кветкі, ставяць сьвечкі забітым у Курапатах https://t.co/0c3zfL7Bjm
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
Музычны крытык Вітаўт Мартыненка таксама прыйшоў на #Дзяды https://t.co/tp29iyYHi7
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015