#Дзяды: людзі бачаць мінака, кажуць: ”Луканоміка давяла” https://t.co/rRpHOnlTOm
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
Падыходзім да Курапацкага лесу. На жаль, тут кепская сувязь. Інтэрнэт выключаецца. Трансьляцыя перарываецца #дзяды https://t.co/eeZQUCn3yk
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
Міліцэйскія апэратары на блакітнай «Газэлі»: бачым усё
Усю дарогу на Курапаты ўдзельнікаў шэсьця суправаджае блакітны міліцэйскі мікрааўтобус «Газэль».
Адмыслоўцы сьцьвярджаюць, што гэта своеасаблівы перасоўны здымачны пункт, «апэратары» якога схаваныя ад людзкіх вачэй за глухімі сьценамі. Здымкі вядуцца стацыянарнымі шырокафарматнымі камэрамі і могуць стаць падставай да прыцягненьня да адказнасьці ў выпадку, калі праваахоўнікі палічаць дзеяньні мітынгоўцаў супрацьзаконнымі.
Тым часам назіральнікі сьцьвярджаюць, што ў калёне ідуць супрацоўнікі спэслужбаў у цывільным, якія напачатку здымалі падзеі на відэакамэры, а потым начапілі на сябе бел-чырвона-белыя стужкі.
Арганізатары наракаюць, што калёну наўмысна «расьсякаюць»
Калёна падышла да Лагойскага тракту. Удзельнікі мусяць падоўгу стаяць на сьветлафорах, чакаючы пакуль падцягнецца «хвост» шэсьця.
Заяўнік акцыі Юрась Беленькі расказаў Свабодзе, што прасіў у выканкамаўскіх чыноўнікаў, каб у выходны дзень, не загружаны транспартам, было дазволена пераходзіць вуліцы адной калёнай. Аднак выглядае, што пайсьці насустрач мітынгоўцам праваахоўныя структуры не захацелі.
Зрэшты, іншых прэтэнзіяў да ўладаў у арганізатараў мерапрыемства пакуль няма. Ад Лагойскага тракту да ўрочышча Курапаты з улікам «прастою» на сьветлафорах — паўгадзіны.
RT @IlyaZMensku: На дарозе за Сонечным стаяць бусы, дзяжураць. #дзяды @svaboda https://t.co/h5VXx1X8A0
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
На #Дзяды насамрэч ідуць цэлымі сем’ямі https://t.co/lCRENUNzAg
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
#Дзяды: людзі на Гамарніка, шэсьце расьцягнулася на мэтраў 300-400 https://t.co/A5EOu249Ii
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
Людзі на #Дзяды: ”А чаго там напісана? А, не. А я ўжо падумаў…” https://t.co/FQn8T85PgO
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
Беленькі: Да міліцыі заўвагаў няма. Праўда, маглі б дазволіць і перакрыць рух, каб даць людзям прайсьці праз дарогу #дзяды
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
#Дзяды, людзі — міліцыянтам: ”Далучайцеся, мо й вашыя дзяды ў Курапатах ляжаць” https://t.co/I5W6Zkrjbs
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
Дзеці глядзяць на #Дзяды: — А што гэта? — Ня ведаю, але прыгожа. Сфоткай, сфоткай! https://t.co/WHzdNoXGwG
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
Бел-чырвона-белыя сьцягі надаюць нейкі шарм нацыянальнай бібліятэцы #дзяды https://t.co/btDLn6GqD6
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
Хлопцы трымаюць на плячах сьцягі з "Пагоняй" #пагоняпобач #дзяды https://t.co/a1aY98dUPV
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
”Гані быкоў — вярнецца доля!” — людзі на #Дзяды https://t.co/HJcVYrW3gP
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
#Дзяды: людзі сьпяваюць ”Грай, шукай у снах юнацтва свае мары…” https://t.co/ncW0jYxbaf
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
#Дзяды: панарама з Карбышава [разгортваецца па кліку] https://t.co/Y9nnW2bfqL
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
”Не, не халодна. Закаляцца трэба!” #Дзяды https://t.co/mUXsBpMT2j
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015
#Дзяды: Лена і Жэня кажуць, курткі такія апранулі ненаўмысна, выпадкова супала. https://t.co/KNKWFvXgIE
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.11.2015