Судзьдзя Дзьмітры Жданок вынес рашэньне па пазову Мікалая Дзядка да рэдакцыі газэты «Советская Белоруссия» («СБ. Беларусь сегодня») аб абароне гонару і годнасьці: адмовіць у задавальненьні пазова і кампэнсацыі маральнай шкоды.
Дзядок і ягоная адвакатка Натальля Мацкевіч паведамілі Свабодзе, што рашэньне суду Савецкага раёна зьбіраюцца абскарджаваць у Менскім гарадзкім судзе.