Два лайнэры пратаранілі вежы-блізьняты Сусьветнага гандлёвага цэнтра ў Нью-Ёрку. Першы ўрэзаўся ў Паўночную вежу а 08:46 раніцы паводле мясцовага часу, другі — у Паўднёвую вежу а 09:03 раніцы. У вежах успыхнуў пажар, адрэзаўшы шлях да выратаваньня людзям на верхніх паверхах. Менш чым праз дзьве гадзіны абодва 110-павярховыя хмарачосы паваліліся. А 09:37 раніцы трэці лайнэр урэзаўся ў заходні фасад Пэнтагону побач з Вашынгтонам. У чацьвёртым самалёце пасажыры аказалі супраціў захопнікам, і а 10:03 ён упаў у полі ў штаце Пэнсыльванія. Мяркуецца, што гэты лайнэр павінен быў тараніць будынак Капітолія ў Вашынгтоне.
У выніку скаардынаваных тэрактаў загінула амаль тры тысячы чалавек. Некалькі тысяч чалавек былі параненыя. Многія ратавальнікі цяжка атруціліся ад пылу і дыму і памерлі ад ускладненьняў у наступныя гады.
Пасьля 11 верасьня ў ЗША і ва ўсім сьвеце пачалася эпоха беспрэцэдэнтных захадаў бясьпекі і пашыраных паўнамоцтваў спэцслужбаў.
Арыгінал публікацыі Курта Віньяна можна пабачыць тут.