Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці паспрыяў чэмпіянат па хакеі пабудове нацыі?


У траўні ў Беларусі праходзіў чэмпіянат сьвету па хакеі — упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі спартовая падзея такога маштабу. Чым стаў гэты турнір для беларускай дзяржавы і грамадзтва, у чыю браму паляцела шайба? Ці выкарыстала гэты чэмпіянат перш за ўсё ўлада ў сваіх прапагандысцкіх інтарэсах, ці ён стаў здабыткам для ўсёй краіны?

Адказваюць намесьнік галоўнага рэдактара газэты «Наша Ніва» Зьміцер Панкавец і аглядальнік інтэрнэт-выданьня «Салідарнасьць» Руслан Гарбачоў.

Прапануем вам тэкст перадачы ў скароце. Цалкам перадачу можна паслухаць тут

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:34 0:00
Наўпроставы лінк

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:26 0:00
Наўпроставы лінк

Хто выйграў ад чэмпіянату

Панкавец: Чэмпіянат стаў здабыткам усёй краіны, ад яго выйграў увесь народ. Узгадайма, як выглядаў травеньскі Менск — цудоўны эўрапейскі горад, які дыхаў на поўныя грудзі. Выйгралі людзі, якія былі сьведкамі гэтага шоў. Думаю, чэмпіянат добра правяла б любая ўлада.

Цыганкоў: Але чэмпіянат скончыўся — і ўсё скончылася?

Панкавец: Так, на вялікі жаль. Чэмпіянат скончыўся, і Менск зноў вярнуўся ў сваё звыклае рэчышча, звыклы выгляд, зноў стаў даволі шэрым горадам. Але тое, што травеньскі Менск стаў пэўным глытком — гэта дасягненьне для ўсёй краіны.

Гарбачоў: Безумоўна, улада выкарыстала гэты чэмпіянат у сваіх прапагандысцкіх мэтах, але разам з тым ён стаў здабыткам для ўсёй краіны. Многія чакалі яго як сьвята, загадзя куплялі квіткі, набывалі сувэніры, прыяжджалі ў Менск зь іншых рэгіёнаў. Пра Беларусь даведаліся ў тых краінах, дзе сочаць за хакеем.

Палітвязьні і арышты актывістаў напярэдадні чэмпіянату

Панкавец: Калі дзясяткі палітычных актывістаў апынуліся за кратамі, была вялікая спакуса сказаць: «Такі хакей нам не патрэбны». Па-ранейшаму я лічу, што гэта было вельмі ганебнае дзеяньне ўладаў — і з арыштамі актывістаў, і зь невызваленьнем палітвязьняў. Але чаго мы хочам? Калі ў беларускім грамадзтве ніяк не абмяркоўваецца гэтая тэма, то адкуль за два тыдні чэмпіянату яна можа прагучаць па-новаму, з новай сілай? Не, ані швэды, ані расейцы гэтую тэму ня будуць уздымаць, пакуль яе самі беларусы ня ўздымуць.

Гарбачоў: Напярэдадні чэмпіянату было шмат заклікаў перанесьці чэмпіянат у іншую краіну, бо ў Беларусі рэпрэсіўны рэжым. Але мне здаецца, што з-за таго, што чэмпіянат прайшоў у Беларусі — мы пазьбеглі расколу ў грамадзтве. Бо супраць яго правядзеньня выступалі пераважна сумленныя, палітычна актыўныя людзі, якія, аднак, ня вельмі сачылі за спортам. Такім чынам, яны маглі б пазбавіць сьвята спартовых заўзятараў, якія не цікавяцца палітыкай, але для якіх гэты чэмпіянат мае вялікае значэньне. Калі б гэта адбылося, улада б сказала — «вось вы бачыце, хто ў нас вораг у краіне».

Ці будуе хакей нацыю?

Панкавец: Спорт — гэта адна з частак нацыянальнай ідэі. Ён разьвівае патрыятызм, паказвае, што мы, беларусы, можам абыгрываць швэдаў, расейцаў. Людзям падчас спаборніцтваў галоўнае, каб Беларусь перамагала, каб яна як краіна выходзіла на першы плян. Домрачава перамагае — файна, сацыяльныя сеткі разрываюцца, усе задаволеныя тым, што беларусы на першых месцах, што беларусы могуць праслаўляць краіну ня толькі вельмі сумнеўнымі палітычнымі рэчамі.

Гарбачоў: Як пісаў Віталь Цыганкоў у сваім артыкуле, «Пабудова нацыі — гэта мільён пасьлядоўных крокаў». Спорт — гэта адзін з такіх крокаў, ня трэба яго перабольшваць, але ня варта і прымяншаць. Яшчэ такі аспэкт: эканамічны. Улада выявіла вялікую стараннасьць, нават залішнюю. Цяпер мы маем пабудаваныя да чэмпіянату гатэлі, якія не запаўняюцца. І маем новы грандыёзны аб’ект, «Чыжоўка-арэна», які ў прынцыпе ня можа акупіцца.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

XS
SM
MD
LG