25 сьнежня вернікі-хрысьціяне распачалі сьвяткаваць Каляды – сьвята Божага нараджэньня паводле Грыгарыянскага календара. У гэты дзень у каталіцкіх, уніяцкіх храмах, сьвятынях вернікаў-пратэстантаў праходзяць урачыстыя малітвы і службы, а таксама «Божанараджэнёвыя» канцэрты, спэктаклі і дзіцячыя пастаноўкі.