У красавіку 1989 году кітайскія студэнты пачалі пратэсты на пэкінскай плошчы Цяньяньмэнь з патрабаваньнямі правядзеньня дэмакратычных рэформаў і выкараненьня карупцыі. Дэманстрацыі, выкліканыя сьмерцю парткіраўніка-рэфарміста Ху Яобана, неўзабаве перарасьлі ў масавыя прадэмакратычныя выступы. 4 чэрвеня 1989 году кітайскае войска жорстка разагнала пратэстоўцаў. Улады ніколі не апублікавалі афіцыйныя злвесткі аб колькасьці ахвяраў, аднак мяркуецца, што іх былі сотні і нават тысячы. Сёньня кітайскія ўлады не дазваляюць ніякіх дыскусіяў у сродках масавай інфармацыі пра падзеі 1989 году.