Больш за 1000 чалавек узялі ўдзел у традыцыйным шэсьці на 26 красавіка. Нягледзячы на дамоўленасьці, улады расставілі перад удзельнікамі акцыі мэталашукальнікі.
Больш за 1000 чалавек узялі ўдзел у традыцыйным шэсьці на 26 красавіка. Нягледзячы на дамоўленасьці, улады расставілі перад удзельнікамі акцыі мэталашукальнікі.
Арганізатарамі «Чарнобыльскага шляху» выступілі Партыя БНФ, рух «За свабоду», рух салідарнасьці «Разам», Беларуская партыя «Зялёныя», Абʼяднаная грамадзянская партыя, аргкамітэт дзеля стварэньня партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Ганаровай старшынёй аргкамітэту стала ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч.