Першы канцэрт раней забароненага ў Беларусі гурту Brutto прайшоў у гомельскім Лядовым палацы пры поўным аншлягу. Са сцэны гучалі "Воіны сьвятла", а ў залі луналі бел-чырвона-белыя сьцягі. У канцы выступу лідэр гурту Сяргей Міхалок пасадзіў на плечы свайго маленькага сына Макара.