Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БРСМ накіруе «сельскагаспадарчыя атрады» ў Малдову і Казахстан, будаўнікоў на БелАЭС


Будаўнічы атрад БРСМ, арзіўнае фота
Будаўнічы атрад БРСМ, арзіўнае фота

Цягам лета 2018 году Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі плянуе накіраваць у Малдову і Казахстан «сельскагаспадарчыя атрады» па 60 чалавек, піша Minsknews.by.

Агулам за лета БРСМ плянуе ўладкаваць на працу ня менш за мінулы год — то значыць, ня менш за 21 тысячу чалавек. Ужо заключаная дамова на «сельскагаспадарчыя атрады» на 60 чалавек з Малдовай, падобная дамова заплянаваная з Казахстанам. Колькі заплоцяць за працу, не ўдакладняецца.

Таксама 154 студэнты з ВНУ Беларусі і Расеі маюць працаваць на будоўлі БелАЭС — там абяцаюць 1000–1500 рублёў за няпоўныя два месяцы працы з 3 ліпеня па 22 жніўня (выходзіць 600–900 рублёў на месяц).

У сакавіку 2018 году сярэдні заробак у «расьліннай» галіне сельскай гаспадаркі склаў у Беларусі 563,6 рубля на месяц, у будаўніцтве — 910,7 рубля. У сярэднім заробку ўлічваюцца і тыя грошы, што атрымліваюць нізкакваліфікаваныя працаўнікі, і высокакваліфікаваныя адмыслоўцы і мэнэджэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG