Жыхары Бостану адзначаюць першую гадавіну тэракту, які адбыўся ў часе маратону 15 красавіка 2013 г. У выніку тэракту тры чалавекі загінулі, ня менш як 260 былі параненыя. За мінулы год фатограф Крыс Паджэт заўважыў рост колькасьці бостанцаў, якія ў памяць аб трагедыі наносяць адпаведныя татуіроўкі. Тэндэнцыя набірае сілу, паколькі тату-салёны ахвяруюць даходы ад такіх тэматычных малюнкаў у фонд дапамогі ахвярам тэакту.