Паводле кіраўніка Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргея Балыкіна, даволі цяжка казаць, чаму ў Беларусі прымаюцца тыя ці іншыя нарматыўныя акты:
«Хутчэй за ўсё, такія абмежаваньні ўводзяцца дзеля таго, каб пазбавіць беларусаў магчымасьці набываць танныя тавары за мяжой. І тым самым падтрымаць беларускі афіцыйны гандаль. Што ў выніку адбудзецца? Хутчэй за ўсё, гэтыя тавары пойдуць у Расею, ва Ўкраіну, а можа, у Літву ці Польшчу, і адтуль беларусы, як чаўнакі, будуць увозіць гэтыя тавары. З Расеі гэта наогул не складае ніякіх цяжкасьцяў, бо адсутнічае мытная мяжа.
Такімі абмежаваньнямі пагаршаецца канкурэнцыя на беларускім рынку, беларускі спажывец губляе магчымасьць набываць больш танныя тавары. А беларускія гандляры, гульцы беларускага рынку, губляюць навык працы ва ўмовах канкурэнцыі».
З 11 красавіка бязмытны ўвоз міжнародных пасылак у Беларусь будзе абмежаваны 22 эўра і 10 кг (раней было 200 эўра і 31 кг).