Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуса прызначылі на кіраўнічую пасаду ў Нацбанку Ўкраіны


Сярод шматлікіх замежнікаў ва ўрадавых структурах Украіны зьявіўся і грамадзянін Беларусі.

Беларус Дзьмітры Салагуб прызначаны выканаўцам абавязкаў намесьніка старшыні Нацыянальнага банку Ўкраіны.

17 сакавіка ён пачаў ажыцьцяўляць агульнае кіраўніцтва манэтарным кірункам банку, паведаміла прэсавая служба НБУ.

Камэнтуючы прызначэньне, старшыня НБУ Валерыя Гонтарава сказала пра Дзьмітрыя Салагуба:

«Ад гэтага часу за разьвіцьцё функцыі забесьпячэньня манэтарнай стабільнасьці, эфэктыўнае фармуляваньне крэдытна-грашовай палітыкі рэгулятара будзе адказваць вядучы эканаміст, які зьяўляецца аўтарытэтным і добра вядомым у эканамічных і фінансавых колах як нашай краіны, гэтак і за мяжой».

Дзьмітры Салагуб нарадзіўся ў 1978 годзе і ў 2000 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, атрымаўшы кваліфікацыю эканаміста, выкладчыка эканомікі. Да 2002 году навучаўся ў магістратуры Нацыянальнага ўнівэрсытэту «Кіева-Магілянская акадэмія», атрымаў ступень магістра эканомікі. З 2002 па 2004 год быў навуковым супрацоўнікам Інстытуту эканамічных дасьледаваньняў і палітычных кансультацыяў Украіны, потым да 2007 году працаваў эканамістам-дасьледчыкам у прадстаўніцтве Міжнароднага валютнага фонду ва Ўкраіне. Да прызначэньня ў Нацыянальны банк Украіны займаў пасаду начальніка аддзелу аналізу і дасьледаваньняў «Райффайзен Банк Аваль».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG