Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь вузкакалейная. «Мы ня думалі, што гэта некаму будзе цікава»


Беларусь вузкакалейная. «Мы ня думалі, што гэта некаму будзе цікава»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:26 0:00

«Ва Ўкраіне мы проста ўжо ўсе вузкакалейкі аб’езьдзілі, — расказвае адзін з удзельнікаў экскурсіі па вузкакалейцы, Валер з Украіны. — Папраўдзе іх там ня шмат, іх там тры. А ў Беларусі іх трошкі болей».

Трошкі болей — гэта 32 вузкакалейкі: адна зь іх — дзіцячая чыгунка ў Менску, яшчэ адна — у заасадзе ў Магілёве, астатнія належаць розным прамысловым прадпрыемствам. Арцём Сьлізкі, арганізатар экскурсіі і аўтар праекта 750mm.by, тлумачыць , што экскурсію на торфабрыкетнае вытворчае ўпраўленьне «Бярозаўскае» выбралі менавіта таму, што гэта самы «лясны» маршрут, а лес прыгожы ў любую пару году. Нягледзячы на халоднае зімовае надвор’е, абодва дні экскурсіі ў Арцёма з аншлягам: і ў суботу, і ў нядзелю — болей за 30 турыстаў у маленькім вагончыку цягнічка.​

«Першая мая думка... Ну мы ня думалі, што гэта некаму будзе цікава», — дзеліцца Аляксей Аляксандравіч, галоўны інжынэр торфабрыкетнага вытворчага ўпраўленьня «Бярозаўскае». Гэта адна зь першых спробаў для іх прадпрыемства ў галіне прамысловага турызму.

«Мяне яшчэ падштурхнула тое, каб людзям данесьці — ня проста што ёсьць вузкакалейка, ёсьць вагончык, ёсьць цеплавоз, а ёсьць і тая нялёгкая праца, якой людзі займаюцца. Каб людзі пабачылі, што мы ня проста тут зямлю капаем, а сапраўды займаемся добрай справай».

Вузкакалейная чыгунка ў Беларусі з кабіны машыніста
Вузкакалейная чыгунка ў Беларусі з кабіны машыніста

​Як выглядае паездка вузкакалейнай чыгункай з кабіны машыніста і з вышыні птушынага палёту — у відэа Радыё Свабоды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG