1 верасьня 2004 году чачэнскія баевікі ўварваліся ў пачатковую школу ў горадзе Бэслан у Паўночнай Асэтыі. Яны ўзялі ў закладнікі 1100 настаўнікаў, дзяцей і іх сваякоў, патрабуючы вываду фэдэральных сіл з Чачні. На трэці дзень супрацьстаяньня расейскія сілы бясьпекі штурмавалі будынак, у выніку чаго загінулі больш як 330 закладнікаў, у тым ліку 186 дзяцей.