У інтэрнэце зьбіраюць подпісы за зьмену назвы «Брэст» на Берасьце. Свабода запытала берасьцейцаў, што яны думаюць пра ініцыятыву, як ставяцца да спрадвечнай назвы Берасьце.
У 2019 годзе Берасьце будзе адзначаць тысячагодзьдзе першай пісьмовай згадкі ў «Аповесьці мінулых гадоў». Аўтары пэтыцыі ў сеціве плянуюць правесьці рэфэрэндум у Беларусі і афіцыйна вярнуць да юбілею імя Берасьце.