Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацьку і сына Чарнавусаў судзяць за збор подпісаў супраць дэкрэту «аб дармаедах»


Пратэст супраць дэкрэту пра дармаедаў, Баранавічы. Мікалай Чарнавус — старэйшы прынёс подпісы, уклееныя ў вялікую кардонную «кнігу»
Пратэст супраць дэкрэту пра дармаедаў, Баранавічы. Мікалай Чарнавус — старэйшы прынёс подпісы, уклееныя ў вялікую кардонную «кнігу»

У Баранавічах судзяць мясцовых актывістаў — бацьку і сына Чарнавусаў. Міліцыянты інкрымінуюць ім арганізацыю і правядзеньне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

Шостага лютага Мікалай старэйшы і Мікалай малодшы Чарнавусы правялі каля будынку падатковай інспэкцыі збор подпісаў за адмену дэкрэту аб дармаедзтве. Частку подпісаў яны здалі падаткоўцам, а іншую перадалі мясцоваму дэпутату Палаты прадстаўнікоў.

Падчас сёньняшняга судовага паседжаньня Чарнавусы запатрабавалі сабе адваката. Судзьдзя задаволіў просьбу, але на тое, каб знайсьці абаронцу, даў толькі паўтары гадзіны.

Пры гэтым падчас суду міліцыянты ўручылі актывістам позвы з патрабаваньнем зьявіцца ў мясцовы РАУС: Чарнавусу-старэйшаму — на 17 гадзіну, а малодшаму — на 16.

Чарнавус-малодшы кажа, што такім чынам міліцыянты імкнуцца перашкодзіць ім трапіць у Менск, дзе будзе ладзіцца «Марш абураных беларусаў».

Ён таксама сказаў, што ад самай раніцы за імі сочаць людзі ў цывільным. Яны пільнавалі бацьку і сына каля дома і ў горадзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG