Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатары шэсьця і мітынгу 7 лістапада падалі заяўку ў Менгарвыканкам


Будынак КДБ у Менску
Будынак КДБ у Менску

Як паведаміў старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, збор удзельнікаў шэсьця плянуецца а 12 гадзіне каля будынку КДБ.

Там мяркуюць запаліць зьнічы і ўскласьці кветкі, каб ушанаваць памяць ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў.

Потым шэсьце накіруецца да памятнага знаку рэпрэсаваным у парку Чалюскінцаў, дзе мае адбыцца мітынг.

Крыж памяці ахвяраў рэпрэсій у парку Чалюскінцаў
Крыж памяці ахвяраў рэпрэсій у парку Чалюскінцаў

Правацэнтрысты лічаць дзень кастрычніцкага перавароту 7 лістапада Днём памяці і жалобы.

«Мэта мерапрыемства: ушанаваньне памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў савецкай улады, публічнае абмеркаваньне і асуджэньне злачыннай, антычалавечай і рэпрэсіўнай сутнасьці камуністычнага рэжыму Савецкага Саюзу і рэжымаў-спадкаемцаў», — сказаў Юрась Губарэвіч.

Ён дадаў, што акцыя пройдзе зь беларускай нацыянальнай сымболікай.

Раней ініцыятары шэсьця заклікалі прынесьці з сабой партрэты рэпрэсаваных сваякоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG