Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарога да турмы на Акрэсьціна зноў ажыла. «У краіне нейкі жах робіцца» — Мірзаянава


«Паехаў купляць тэлевізар і быў арыштаваны»: аповеды людзей з-пад Акрэсьціна
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:27 0:00

«Паехаў купляць тэлевізар і быў арыштаваны»: аповеды людзей з-пад Акрэсьціна

Ад раніцы ў турму на завулку Акрэсьціна ў Менску сваякі і сябры нясуць перадачы для арыштаваных падчас сакавіцкіх акцый пратэсту. Тут жа адвакаты і праваабаронцы. Утвараецца невялікая чарга каля дзьвярэй турмы. Дзяжурны міліцыянт выходзіць і папярэджвае, што каля дзьвярэй павінны знаходзіцца толькі сваякі, астатнія мусяць адысьці, у тым ліку «праздношатающиеся». Маўляў, няма чаго тут «ствараць масавасьць». Гэта было адрасавана і Вераніцы, жонцы Алеся Лагвінца, які адбывае тут 10-суткавы арышт. Зь дзесяцімесячным малым на руках яна патлумачыла, што чакае старэйшага сына Антося, які панёс на прыём перадачу.

Паводле праваабаронцаў, арыштаваных утрымліваюць у турме на Акрэсьціна ў Менску, а таксама ў ізалятарах Менскага і Жодзінскага РУУСаў. Іншым разам людзі, прыйшоўшы сюды, даведваюцца, што іхняга арыштаванага сваяка перавялі ў іншае месца.

Перадача павінна важыць ня больш за пяць кіляграмаў, утрымліваць рэчы, якія дазволена перадаваць. Паводле працэдуры, неабходна скласьці сьпіс усіх рэчаў. Людзі кажуць, што сабраць перадачу ня так проста, бо яна каштуе шмат грошай і ня кожны гэта можа сабе дазволіць. Таму дзякуюць сябрам, якія праяўляюць салідарнасьць і дапамагаюць.

Беспрацоўнаму з Жодзіна Валянціну Сініцыну прывезьлі перадачу маці, сястра і сябар. Валянціна затрымалі 25 сакавіка, арыштаваны ён на 7 сутак.

«Пэнсія зусім невялікая, зьбіралі сябры, жонка. Я ледзь не звар’яцела, думаючы, дзе мой сын», — кажа маці Валянціна Сініцына.

Сяброўка Марына прынесла перадачу блогеру Віктару Нікіценку, які арыштаваны на 13 сутак і адбывае пакараньне на Акрэсьціна. Яна кажа, што Віктара схапілі на плошчы Калініна, ён нават не пасьпеў дайсьці да месца дэманстрацыі. Марына кажа, што Віктар абвясьціў галадоўку пратэсту яшчэ ў дзень затрыманьня.

Журналістка Марына Кастылянчанка адбывае 15 сутак арышту. Маці прынесла ёй перадачу і перажывае, што дачцэ будзе цяжка ў зьняволеньні, бо яна вэгетарыянка.

Тацяна Суша прыйшла да сына Паўла Патапава, якому далі 12 сутак. У дзень затрыманьня быў вобшук у іх кватэры. Перадачу не ўзялі: сказалі, што сына перавялі ў Жодзіна.

Маці, сястра і сябар прыйшлі да Валянціна Корзікава. Яшчэ нават ня ведаюць, колькі сутак яму далі. Кажуць, што знайшлі Валянціна празь Бюро пошуку зьніклых людзей. Сябар Аляксандар кажа, што яго і Валянціна затрымалі 26 сакавіка. Аляксандра адпусьцілі, а Валянціну далі суткі.

Марына Лобава і Людміла Мірзаянава прынесьлі перадачу для Натальлі Бордак зь Нясьвіжа, якая адбывае 7 сутак на Акрэсьціна. Перадачу не ўзялі, бо яны, маўляў, не сваякі.

«Гэты будынак непрыемны, выклікае непрыемныя пачуцьці, думкі. А калі яшчэ выходзіць міліцыянт і пачынае на ўсіх крычаць — „праздношатающиеся“, вон адсюль, адыдзіце адсюль — жудасная карціна. У краіне нейкі жах робіцца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG