Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алеся Таўстыку аштрафавалі на 735 рублёў


Алесь Таўстыка і Ўладзімер Падгол падчас акцыі «Шорцу пакет — заявы на пікет»
Алесь Таўстыка і Ўладзімер Падгол падчас акцыі «Шорцу пакет — заявы на пікет»

Суд Маскоўскага раёну Менску 23 верасьня пакараў былога кандыдата ў дэпутаты ад Партыі БНФ Алеся Таўстыку штрафам у 35 базавых (735 рублёў) за акцыю па перадачы ў Менгарвыканкам заявак на перадвыбарчыя пікеты.

Яго зьвінавацілі ў парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

За ўдзел у гэтай жа акцыі былы кандыдат у дэпутаты Ўладзімер Падгол быў аштрафаваны судом 22 верасьня на 15 базавых (325 рублёў).

26 жніўня Таўстыка і Падгол правялі акцыю «Шорцу пакет — заявы на пікет». Міліцыя палічыла гэтую акцыю несанкцыянаваным мерапрыемствам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG