Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малчанаў апублікаваў фота з гранатай, якое трапіла ў рукі сілавікоў


Аляксандар Малчанаў, архіўнае фота
Аляксандар Малчанаў, архіўнае фота

Былому палітвязьню з Барысава Аляксандру Малчанаву супрацоўнікі міліцыі вярнулі забраныя ў яго носьбіты інфармацыі.

«У мяне некалькі дзён таму праводзілі ператрус, шукалі нібыта наркотыкі. Забралі жорсткі дыск і дзьве ўкраінскія сімкі, а сёньня ўсё вярнулі. Ніякіх праблемаў пакуль няма», — апавёў Аляксандар карэспандэнту Свабоды.

На жорсткім дыску быў фатаздымак, які Аляксандар не зьбіраўся некаму паказваць.

«Па сваёй неасьцярожнасьці я дапусьціў, што на ім знаходзілася гэтая фотка. Паколькі для органаў гэты здымак ужо не сакрэт, лічу магчымым яго апублікаваць у інтэрнэце. У руках у мяне прадмет, які нагадвае гранату РГА (знаходзіцца на ўзбраеньні толькі ў расейскай арміі) і прадмет, які нагадвае запал да яе. Усе супадзеньні, зразумела, выпадковыя», — напісаў ён на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Ператрус у Малчанава быў 28 красавіка.

У мінулым годзе Аляксандар Малчанаў вырашыў зьехаць жыць ва Ўкраіну, каб пазьбегнуць перасьледу ў Беларусі. Аднак сёлета ў красавіку ён вярнуўся дадому. Раней знаёмых Аляксандра выклікалі ў КДБ і цікавіліся, ці ваяваў ён ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG