На роднай зямлі –
Народная
Ўцеха
Філёзаф танцаў і лідэр капэлі «На таку» Аляксей Крукоўскі
Ён нарадзіўся ў Менску ў 1971. Скончыў філязофскае аддзяленьне БДУ, 23 гады выкладаў у розных ВНУ. З 2008 актыўна прапагандуе народную музыку, ладзячы сьпеўна-танцавальныя фэсты ў кавярнях, клюбах, на вуліцах і пляцах краіны. Ягоная капэля – часты госьць незалежніцкіх імпрэзаў.