Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як «русский мир» падымаў сьцяг у Афрыцы

У 1889 годзе змаганьне за калёніі ў Афрыцы паміж эўрапейскімі дзяржавамі амаль скончылася, а Расейская імпэрыя па-ранейшаму ня мела там сваіх тэрыторыяў. Але група расейскіх казакоў на чале зь Мікалаем Ашынавым падняла свой сьцяг над фортам Сагало на тэрыторыі цяперашняй дзяржавы Джыбуці.

Форт перайменавалі ў Новую Маскву. Але калёнія праіснавала менш за месяц — Сагало захапілі французы, арыштаваўшы «новамаскоўцаў» і скіраваўшы іх назад у Расею.

XS
SM
MD
LG