Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад санкцыяў і таннай нафты Расея страціць каля 600 млрд даляраў


Фінансавыя санкцыі і падзеньне цэнаў на нафту ў 2014–2017 гг. будуць каштаваць Расеі каля 600 млрд даляраў.

Пра гэта піша расейская газэта «Ведомости» са спасылкай на спэцыялістаў Эканамічнай экспэртнай групы.

Ацэнка стратаў капіталу ад санкцыяў разьлічана зыходзячы з цаны нафты 50 даляраў за барэль.

У цэлым скарачэньне валавога прытоку капіталу ацэньваецца прыкладна ў 280 млрд даляраў за 3,5 года, у тым ліку каля 85 млрд даляраў — прамых інвэстыцыяў.

Экспэрты сьцьвярджаюць, што санкцыі ўплываюць на тэмпы прытоку капіталу незалежна ад коштаў на нафту, аднак танная нафта павышае эфэкт ад санкцыяў; страты ад санкцыяў пры дарагой нафце былі б на 10 млрд меншыя, чым цяпер.

Уплыў двух гэтых фактараў ня проста суміруецца — яны ўзмацняюць адзін аднаго. Па разьліках экспэртаў, у выніку назапашаныя страты росту эканомікі Расеі за чатыры гады складуць 8,4%, або ў сярэднім 2,1 адсоткавага пункта ў год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG